Светлагорск. Летні патруль.
Светлагорск. Летні патруль.
Апошнія дзянькі лета кожны хоча правесці з карысцю. Вада - гэта добры таварыш чалавека, які падае масу радасці ад адпачынку. Сярод гэтых задавальненняў вядучае месца займае купанне і рыбная лоўля. Але, у той жа час, вада з'яўляецца крыніцай падвышанай небяспекі і пры нядбайным стаўленні да сваёй бяспекі можа азмрочыць наш адпачынак.
У рамках акцыі «Летні патруль» работнікі Светлагорскага райаддзела па НС правялі чарговы рэйд, па месцах не прызначаных для купання і аматарскай рыбнай лоўлі на рацэ Бярэзіна. У рэйдзе ўдзельнічалі дзяучынкі з беларускага рэспубліканскага аб'яднання моладзі.
Старшы інспектар сумесна з актывістамі, правялі прафілактычныя гутаркі з адпачывальнікамі пляжу і рыбакамі, у якіх пазначаны небяспека купання ў месцах для гэтага не прызначаных. Нагадалі бацькам, што не варта пакідаць без нагляду дзяцей, а так жа ўручылі наглядную агітацыю ад МНС.